Аднаўленне працы Студыі культуры і мастацтва «Бабуля Казала»

14.10.2020
Аднаўленне працы
Студыі культуры і мастацтва
«Бабуля Казала»

Велмі добра ведаць родную мову.
Яшчэ лепей калі нашы дзеці таксама ведаюць яе.
Аднак, акрамя мовы, вельмі важна ведаць гісторыю сваёй зямлі, свае карані!
І гэта можа быць велмі цікава і захапляльна  таму, што можна даведацца пра тое, чым жылі нашыя продкі, як рабілі цацкі для сваіх дзетак, чым забаўлялі іх, як адзначалі святы ды значныя падзеі ў жыцці.

Абрыс Клуб аднаўляе працу  Студыя культуры і мастацтва «Бабуля Казала» і пачынае групавыя заняткі па-беларуску і па-расейску, калі патрэбна.

Заняткі праходзяць:

• у групах да 10 чалавек:
- 4-7 гадоў разам з дарослым
- з 8 гадоў самастойна

• у Нядзелю з 13:00 да 15:00

• у студыі Абрыс Клуб па адрасе:
г. Брэст, вул. Інтэрнацыянальная 17, оф. 9

Кошт заняткаў - абанемент на месяц - 50 руб.
(усе матэрыалы ўключаны)

Запісацца можна ўжо зараз!
• на нашым сайце:
на старонке студыі
 
• альбо тэлефануйце:
+375 29 506-50-40

Калі ты ня ведаешь традыцый сваёй роднай зямлі - ты не ведаешь нічога!